
[verse] Я хаджу па белым свеце І гляджу, як вы жывеце. Калі трэба — памагу, Бо я ўсё рабіць магу. [chorus] Хто я? Дзед-Барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у ціхі час Завітаў да вас. [verse] З вамі побач буду ўсюды, Трэба цуды — зробім цуды, Трэба казка — раз, два, тры — Вось і казка вам, сябры! [chorus] Хто я? Дзед-Барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у ціхі час Завітаў да вас. [verse] Я хаджу па белым свеце — Ваш найлепшы сябар, дзеці. І вядома нават мне, Што вы бачыце ўва сне. [chorus] Хто я? Дзед-Барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у ціхі час Завітаў да вас.

