
Восень feat No More Heroes (Remix)
+ Show full styles
[male vocal] Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэўшыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта звезена даўно. Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно. Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер... Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер! Ссохлі травы, ўсё павяла. Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, скарэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!

