[Intro: Am - F - Dm - E - Am - F - Dm - E] [Interlude] [Verse] [ Am F Dm E] Ад пра́дзедаў спакон вякоў мне застала́ся спа́дчына, [Dm Am Dm E] Паміж сваіх і чужакоў яна мне ла́скай ма́тчынай. [Chorus] [C G Am Dm G C] Аб ёй мне ба́юць ка́зкі – сны вясеннія прата́ліны, [E F Dm E Am] І лесу шэ́лест верасны, І ў полі дуб апа́лены. [Verse] [ Am F Dm E] Аб ёй мне бу́дзіць успамі́н на лі́пе бу́сел клёкатам [Dm Am Dm E] I той стары́ амша́лы тын, што лёг ля вёсак по́катам; [Chorus] [C G Am Dm G C] I тое ну́днае ягня́т бляя́нне - зоў на па́сьбішчы, [E F Dm E Am] I крык вароніных грама́д на мо́гілкавым кла́дзьбішчы. [Instrumental] [Verse] [ Am F Dm E] І ў белы дзень, і ў чорну ноч я ўсця́ж раблю́ агледзіны, [Dm Am Dm E] Ці гэ́ты скарб не збрыў дзе проч, ці тру́тнем ён не з'едзены. [Chorus] [C G Am Dm G C] Нашу́ яго ў жывой душы́, як вечны светач - по́лымя, [E F Dm E Am] Што сярод цемры і глушы́ мне свеціць між вандо́ламі. [C G Am Dm G C] Жыве з ім дум маіх сям'я І сніць з ім сны нязводныя, [E F Dm E Am] Завецца ж спа́дчына мая ўсяго́ Старо́нкай Ро́днаю. [Interlude] [Solo] [Chorus] [C G Am Dm G C] Нашу́ яго ў жывой душы́, як вечны светач - по́лымя, [E F Dm E Am] Што сярод цемры і глушы́ мне свеціць між вандоламі. [E F Dm E Am] Жыве з ім дум маіх сям'я І сніць з ім сны нязводныя, [E F Dm E Am] Завецца ж спа́дчына мая ўсяго́ Старо́нкай Ро́днаю. [Instrumental outro] [Fade out, quiet, low pass, clean fadeout to silence] [The End]