
[Intro] [Chorus] На спіне маёй заплечнік, святло ў вачах Купальнік не патрэбны, каб купацца па начах Вячэраем мы тым, сабралі што ў лясах А ў ранку мыемся расою... [Verse 1] Задзяўбаўся я па-поўнай, мяне трымайце, братцы Засынаў я ўчора ў ложку — прачынаюся ў палатцы Колькі можна гнацца, гары гарам праца Лаўлю паветра я — хачу надыхацца-наспацца [Verse 2] Без смярдзючых пробак, жменя ягад — мой заробак За горад збег скарэй каб не ператварыцца ў золак Вітаю цябе воля, мяне шчэ не змалолі Стаў мітусіцца меней — паспяваю болей [Chorus] На спіне маёй заплечнік, святло ў вачах Купальнік не патрэбны, каб купацца па начах Вячэраем мы тым, сабралі што ў лясах А ў ранку мыемся расою... [Bridge] Прыемны смак ранку — вітаю, світанак З крыніцы вада, электрычнасць — з маланак І неба — наш дах, бераг рэчкі — наш ганак Як бачна, так ёсць — без сакрэтаў, падманак [Chorus] На спіне маёй заплечнік, святло ў вачах Купальнік не патрэбны, каб купацца па начах Вячэраем мы тым, сабралі што ў лясах А ў ранку мыемся расою... [Outro]

