
Як я жыў без цябе?
Песня на верш С. Грахоўскага. Пpызнaннe. [Intro] [suno ai: follow the phonetic structure of the accents in the lyrics] Mmmmmmmmmmm Mmmmmmmmmmm Mmmmmmmmmmm [acoustic guitar solo] [Verse 1] Як я жыў без цябе́? I не ве́даў, што не́дзе на све́це, За глухі́мі ляса́мі, за со́тнямі ўзго́ркаў і меж, Не на да́льнім сузо́р'і, а ў нас на плане́це Ты ў зялёным і ці́хім заву́лку жыве́ш. [Verse 2] Як я жыў без цябе́? А маглі́ ж не сустрэ́цца ніко́лі, За паўкро́ку адно́ аднаго́ абміну́ць, Разысці́ся, як сце́жкі расхо́дзяцца ў по́лі, I не знаў бы, за стра́ту каго́ папракну́ць. [Chorus 1] [Modulation] Ма́быць, трэ́ба было правалі́цца ў пекла, Тра́ціць блі́зкіх, паку́таваць, ме́рзнуць, гарэ́ць, Ратава́цца, каб лю́тая сцю́жа не ссе́кла, Каб цябе́ пад палярнаю зоркай сустрэць. [Verse 3] [Modulation] I пазна́ць, I адра́зу забы́цца аб кры́ўдзе, Каб уба́чыць праме́ньчыкі ў зрэнках тваіх, Нарадзі́цца ізно́ў I паве́рыць, што пры́йдзе I збаве́нне, і шча́сце адно́ на дваі́х; [Verse 4] [Modulation] Падабрэ́ць, памякчэ́ць, назаўсёды скары́цца Непадку́пнай, суро́вай тваёй чысціні́, Каб істо́ты тваёй адкрыва́ць таямні́цы, Каб душу́ гартава́ць на высо́кім агні́. [Chorus 2] [Modulation] Час ляці́ць і ляціць, завіру́ха заве́яла скро́ні, Пакіда́юць насе́чкі гады́ на ілбе́. Я гляжу́ на цябе́, я дзіўлю́ся і сёння, Чым я жыў без цябе́, як я жыў без цябе? [dreamy solo] Mmmmmmmmmmm Mmmmmmmmmmm Mmmmmmmmmmm [the end]

