
Карагод
Вы́йдзем у по́ле, вы́йдзем у по́ле З ве́трам ко́скі заплята́ці Бу́дзем у по́лі, бу́дзем у по́лі Ра́зам кра́сачкі збіра́ці Бу́дзем мо́цна, бу́дзем мо́цна За ру́чкі трыма́ці Бу́дзем во́дзіць караго́ды Ды пе́сні спява́ці Хоп, хоп, хэй, хэй Хоп, хоп, хэй, хэй Заспява́ем, заспява́ем Гу́чна на ўсё по́ле Ве́цер на цымба́лах гра́е, Та́нчыць навако́лле Расхіста́ліся бяро́зкі, Спо́дніцы лята́юць. Дзе́ўкі ў по́лі бы́ццам кве́ткі Прыгажо́сцю ззя́юць. Хоп, хоп, хэй, хэй Хоп, хоп, хэй, хэй Ру́кі узнялí у неба - Со́нейка віта́ем. Пакланíліся да до́лу - Пра зяме́льку дба́ем. Про́сім со́нца цёпла грэ́ці - Прыро́ду шанава́ці, Не́ба про́сім, каб паíла На́шу Зямлю́-ма́ці. Хоп, хоп, хэй, хэй Хоп, хоп, хэй, хэй Во́дзім, во́дзім караго́ды Про́дкаў услаўля́ем. За жыццё, за шча́сце, во́лю Гало́вы схіля́ем. Про́сім мы дзядо́ў памёрлых Усíх нас падтрыма́ці, Каб зямля́ до́бра радзíла, Шча́сце каб прыдба́ці. Хоп, хоп, хэй, хэй Хоп, хоп, хэй, хэй

