[Verse 1] На Купалле на святое Рві, матуля, зелле тое, Што ў нас папараць завецца! І шчаслівым быць здаецца! [Verse 2] Як нарвеш яго даволі Ў цёмным лесе, ў чыстым полі,— Палажы за абразамі, Пасвянці сваймі слязамі... [Verse 3] Двойчы, тройчы — а крапліста — Злі слязою брыльянцістай І чакай з яго прыплоду Ад усходу да заходу.... [Verse 4] Як узыдуць з зелля кветкі,— Будуць шчасце меці дзеткі, Будзеш, маці, меці ў хаце Долю, згоду і багацце!.


