[Intro] La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Instrumental] [Verse 1] Запала́лі жа́рам во́чы, Лэ́дзі па́лкая вясна́ З цёплым ве́трам шпа́рка по́бач Палюбо́ўна ў про́мнях кро́чыць, Ле́тніх дзён прыйшла́ пара́. Пагарэ́знічала з ве́трам У луга́х, на быстрыні́́, Пацалу́нкамі сагрэ́та, Це́шылася лэ́дзі ле́та, Гарачэ́ла ад любві́́. [Chorus ][Modulation] Памацне́й заззя́ла со́нца, Ма́львы зацвілі́ ў садка́х. Палята́ла над пако́сам, Удыха́ла медано́сы З асало́дай у вятра́х. Канюшы́ну з размары́нам Завіва́ла ўздоўж да кос, Над гарла́чыкамі дзі́́ва Назіра́ла, паяды́нак, Гу́льні шлю́бныя страко́з. La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Verse ] Паглядзе́ла ледзь трыво́жна Лэ́дзі ле́та навако́л Ці патрэ́бны кве́ткам до́жджык, Беражлі́ва, як садо́ўнік Навальні́цу зва́ла з гор. [Instrumental] [Chorus ][Modulation] Не чака́ла ўзнагаро́ды, Лес, бало́ты і лугі́ Паліва́ла да захо́ду Па́ркі, скве́ры, асяро́дкі І кашта́ны ля ракі́. Паліва́ла перале́скі Ра́ніцай і цёплым днём, Ве́трам пыл здува́ла рэ́зкім, Тра́ўку на луга́х і кве́ткі Скрозь апы́рскала дажджо́м. Хма́ры ў не́бе сутыка́ла. З ве́трам танцава́ла джаз. Ап'янёныя каха́ннем У дваі́х яны́ лята́лі, Захапі́ла лэ́дзі страсць Скалына́ліся нябёсы, Гром, мала́нкі, ві́храў рух, Шча́сце без мяжы́ ў плёсах І да ра́ніцы ў пако́сах Прыляглі́ ўдвух на луг. [Bridge] Хма́ры разбрылі́ся ў не́бе, До́жджык ско́нчыўся, але Ў паве́тры пар і све́жасць, І язмі́ну пах бянтэ́жыў, Разліва́ўся, як у сне. [Chorus ][Modulation] Бу́рнага пасля́ вясе́лля, Па́лкай но́чы і гульбы́, У тума́не зні́кла дзе́сьці, Астыва́ла лэ́дзі ле́та, Затаі́лася ў бары́. Ра́нняй во́сенню блука́ла Лэ́дзі ле́та ў яра́х. Адзіно́цтва адганя́ла, Ве́цер з по́ўначы віта́ла, У асе́нніх зні́кла днях. La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Instrumental] [End]