[Verse 1] Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых, І ночкай, і днём безупынна Пільную абшараў сваіх. [Verse 2] Бязмежна, ўладарна паную Пад сховаю пушчавых вех, Каронаю бор мне зялёны, А тронам-пасадам бел-снег. [Verse 3] Палац мой — лес буйны, вяцвісты Ірдзіцца брыльянтамі скрозь, Мне воўк і мядзведзь у паслугах, Мне служаць вавёрка і лось. [Verse 4] Як пухам, сняжком пасыпаю І хвою, і ёлку, і клён; Хто ў госці ка мне забярэцца, Тулю тых, галублю іх сон. [[Verse 5] І казкі шапчу ім аб шчасці, І цемру зганяю з вачэй... Хадзіце, хадзіце к Марозу! Хадзіце у госці хутчэй!