Song Cover Image

Бабуліна калыханка (122) - pavid.AI.ka

+ Show full styles

Спі, маё сонейка, спі, мая кроў, Я над табою, як сцяна ад вятроў. Спі, колькі месяц стаіць на варце. Спі, маё сэрца, спі, маё шчасце. (Хмм-ммм) Пакуль я тут, пакуль з табой, Пакуль ты спіш, маленькі мой, Лічу салодкія хвіліны, Цябе атульваю я спінай. А будуць дні, а будуць ночы Заплюшчу я навекі вочы, Настане час ісці самому Табе, пакуль дзіцю малому, Па доўгай невядомай пуцявіне. Спі, маё сонейка, спі, мая кроў, Я над табою, як сцяна ад вятроў. Спі, колькі месяц стаіць на варце. Спі, маё сэрца, спі, маё шчасце. (Хмм-ммм) Пакуль я тут, пакуль з табой, Пакуль ты спіш, маленькі мой, Пад дахам роднага жытла Паміж падлогаю ды столлю Ратую я цябе ад болю. Малюся, каб здаровым рос ты. Прашу, каб склаўся светлым лёс твой. І праганяю прэч трывогі Дый сцелю я шляхі табе пад ногі. Спі, маё сонейка, спі, мая кроў. Я над табою, як сцяна ад вятроў. Спі, колькі месяц стаіць на варце. Спі, маё сэрца, спі, маё шчасце. (Хмм-ммм) Спі, маё шчасце (Хмм-ммм) Спі.