[Verse 1] Давай з табой перанясём Сустрэчу на ўчарашні дзень З табою будзем мы гуляць Рукамі зорачкі кранаць Ты паглядзі: чароўны месяц І рэчка льецца, дзіўны спеў І недзе хтосьці там смяецца А хтосьці штосьці не паспеў [Pre-Chorus] Не будзем мы зважаць на рэчы З табою разам мы, адны Прабач, апошняя сустрэча Я не збярог, мы не змаглі [Chorus] Сягоння сумна, я адзін Мне цяжка, хто мне дапаможа? Цябе няма, цябе забыў Сустрэцца мне з табою можа? [Verse 2] Сустрэчу на ўчарашні дзень Я перанёс, і ўсё забыў Ўжо не паслухаць рэчкі спеў З табою нам, я пэўна сніў [Verse 3] І час нібыта стаў чужы, Дні расплыліся, як туман. Дзе мы былі — там толькі сны, Дзе быў агонь — яго няма. Я клічу учарашні свет, Дзе ты смяялася са мной, Але маўчыць шалёны лес, І ноч стаіць глухой сцяной. [Pre-Chorus] Не верыць розум, але сэрца Ўсё роўна цягне у той дзень. Дзе ты была маёй надзеяй, Дзе болю я яшчэ не меў. [Chorus] Сягоння сумна, я адзін, І цішыня маўчыць варожа. Я б усё змяніў і ўсё забыў— Калі б вярнуў цябе я можа. Цябе няма, але ўнутры Твой след ніку́ды не знікае. І нават час не здольны сцерці Што маё сэрца па́мятае. [Outro] Давай з табой перанясём Сустрэчу хоць бы ў маіх снах. Дзе месяц свеціць, як раней, І мы губляемся у ма́рах…


