Не веру ідалам паганым, Што выразаюць разьбяры, Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе. Не веру купленым прарокам, Што з казальніц за грошы лгуць І сочаць прагавітым вокам, Скуль больш чырвонцаў ім нясуць. Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе. Не веру ў фокуснікаў цуды Усіх народаў і вякоў, Што ў ход пускаюць хітра ўсюды Туман на цёмных слепакоў. Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе. Не веру ў каменны багоўні, Ў людской асвенчаны крыві, Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне, Жывому духу ланцугі. Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе. Ні за якую плату, меру Не дамся гэтай варажбе... Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе. Ў народ і край свой толькі веру І веру ў самаго сябе.