Што дасі заўтра, доля змянлівая, Спадзяюся пацехі я мала; Адно знаю, што ўсё нешчаслівае Ты мне толькі дагэтуль давала. Сіратой па чужых кутах кідала І нудою мне грудзі сушыла; Не раз так мне была ты абрыдала, Што ўсміхалася шчасцем магіла. Ты калі мне ў вачах раз’яснялася, Сэрца білася верай, надзеяй, Хоць нязванаю знекуль з’яўлялася, І тады адны слёзы я сеяў. Ты шумела мне песні магільныя, Як мяцеліца дзікая ў полі; Ты нясла мне усе непрыхільнае... Эх, не знаць бы цябе мне ніколі! Мусіць, доля, ты ў цернях радзілася, А зіма і слата гадавалі, Ад няволі ты мучыць наўчылася, А пасля мне багі цябе далі... Што дасі заўтра, доля змянлівая, Спадзяюся пацехі я мала; Адно знаю, што ўсё нешчаслівае Ты мне толькі дагэтуль давала. Ты мне толькі дагэтуль давала. Сіратой па чужых кутах кідала І нудою мне грудзі сушыла; Не раз так мне была ты абрыдала, Што ўсміхалася шчасцем магіла. Што ўсміхалася шчасцем магіла. Ты калі мне ў вачах раз’яснялася, Сэрца білася верай, надзеяй, Хоць нязванаю знекуль з’яўлялася, І тады адны слёзы я сеяў. І тады адны слёзы я сеяў. Ты шумела мне песні магільныя, Як мяцеліца дзікая ў полі; Ты нясла мне усе непрыхільнае... Эх, не знаць бы цябе мне ніколі! Эх, не знаць бы цябе мне ніколі! Мусіць, доля, ты ў цернях радзілася, А зіма і слата гадавалі, Ад няволі ты мучыць наўчылася, А пасля мне багі цябе далі... А пасля мне багі цябе далі...