
Купалінка-купалінка, цёмная ночка, Цёмная но-o-o-чка, а дзе ж твая дочка, Цёмная но-o-o-чка, а дзе ж твая дочка. Мая дочка у садочку ружу, ружу поліць, Ружу поліць, ружу поліць, белы ручкі коліць, Ружу поліць, ружу поліць, белы ручкі коліць. Кветачкі рвець, кветачкі рвець, Вяночкі звівае, Вяночкі звівае, слёзкі пралівае, Вяночкі звівае, слёзкі пралівае. Купалінка-купалінка, цёмная ночка, Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка, Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка.

