[Verse 1] Ва ўсяку мінуту, ва ўсякай патрэбе, І ў полі шырокім, і ў вузенькай хатцы Малюся я гэтаму сонцу на небе І зоркам, што ночкай мігцяцца. [Verse 2] Малюся свабоднаму ветру — віхуры, Што лётае птушкай ад краю да краю, І пасвіць у высях панурыя буры, І ў комінах песні іграе. [Verse 3] Малюся агню я, што сее пажары, Як стане пара, па нязмераным свеце, Наводзячы жудасць вялікаю карай, Пужаючы старцаў і дзеці. [Verse 4] Малюся жывучай вадзіцы — разводдзю, Ў дзень ясны бліскучай, а страшнай уночы, Што, нівы палошчачы, йдзе, не праходзе, І хаты, і чоўны друзгоча. [Verse 5] Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — Ўсясвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі.