
Асенні Трыпціх_dance remix
[Intro] [interlude] [Solo] [Verse] Тане́ ў сляза́х асе́нняя даро́га, Хало́дны дзень імжы́ць па-над сяло́м, І патану́лі ў зо́лаце разло́гі Пад су́мнай во́сені аве́яным крыло́м. [Verse] Хало́дны дзень імжы́ць па-над сяло́м, А це́ні кво́лыя купа́юцца ў далі́не. Пад су́мнай во́сені аве́яным крыло́м Слязьмі́ у сэ́рцы пе́сня не асты́не. [instrumental interlude] [Chorus ] А це́ні кво́лыя купа́юцца ў далі́не, У лу́зе пла́ваюць абве́траным чаўно́м. Слязьмі́ у сэ́рцы пе́сня не асты́не, Не адцвіце́ вяргі́няй пад вянко́м! [Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Трымці́ць і сце́лецца над га́ем пазало́та, На хма́рах про́сінь со́чыцца ў далі́. І ў со́ннай вы́сі кру́жаць над бало́там, У шумаві́нні то́нуць жураўлі́. [Verse] На хма́рах про́сінь со́чыцца ў далі́, На дне душы́ звіва́ецца у ра́дасць. І ў шумаві́нні то́нуць жураўлі́, Дзе зажуры́ліся пад шэ́ранню прыса́ды. [solo] [interlude] [Chorus ][Modulation] На дне душы́ звіва́ецца ў ра́дасць Журба́ пунсо́вая асе́нніх жураві́н, Дзе зажуры́ліся пад шэ́ранню прыса́ды, Там ча́ры во́сені я ў ра́дасці спаві́ў. [Instrumental] [Verse] Пад ме́сяц жу́рацца асму́глыя рабі́ны, Завя́лі й пла́чуць а́стры пад акно́м. І патану́лі пе́сні ў шумаві́нні, Дзе падсціла́ецца лісто́та дывано́м. [Verse] Завя́лі й пла́чуць а́стры пад акно́м, І до́лу сы́плюцца пунсо́выя пялё́сткі, Дзе падсціла́ецца лісто́та дывано́м. На дне душы́ красу́е бу́йны ро́сквіт. [Chorus ][Modulation] І до́лу сы́плюцца пунсо́выя пялё́сткі, Узо́ры ткуць пад га́ем на траве́, А ў сэ́рцы зо́рамі цвіце́, красу́е ро́сквіт І завіва́ецца ў кара́лі сонцаве́й. [Solo] [End]

