
[Male tenor & female soprano duet] [male polyphonic overtone singing] ****** [Pre-chorus] Не кажы, што злыя людзі І што свет паганы: Сэрца крыўду ўсю забудзе, Час загоіць раны. [Male tenor ] Тыя раны, што зладзеі Сэрцу прычынілі, Ты думкі і надзеі, Што ў табе пабілі. Ды ці ж варты баламуты, Каб твой твар дзявочы Засцілаўся ценем смуты І тускнелі вочы? [chorus] Не кажы ж, што злыя людзі І што свет паганы: Сэрца смутак перабудзе, Час загоіць раны. [Male tenor & female soprano duet] Пройдзе ўсё, перажывецца, - Вер мне, дарагая! Будзе час - ускалыхнецца Сэрца і ўзыграе. А ў душы вясна настане, Сэрца зноў палюбіць, Прыдзе доля, ў вочкі гляне, Шчыра прыгалубіць. [chorus] Не кажы ж, што злыя людзі І што свет паганы: Сэрца смутак перабудзе, Час загоіць раны.

