Song Cover Image

Жвавы маладзён (119) - pavid.AI.ka

V5.5

Жыве дзед – сто гадоў у абед, (ў абед) рАнкам Ён - жвАвы маладзЁн. Дзеўкі спадабАюцца, Да кОжнай заляцАецца, А днЁм манІцца з кОжнай ажанІцца! нЕяк вЫрашылi дзЕўкi дзЕда раззлавАцi - перад дзедам без адзеньня таньчыць i гуляцi. Выйшлi ў першарОдных строях дзеўкi-жартаўнІцы, Хай убачыць заляцАнец зьнятыя спадніцы! Дзе дзявіцы — там спадніцы! Дзе спадніцы — там і дзеду не сядзіцца! Мо хвілІну дзед жагнАўся, дзьве хвілiны можа. АчунЯўшы дзЕдка кажа: Што я бАчу, божа?! РазыйдзІцеся, вядзьмАркi, не гвалтУйце вОчы. Будзе вам мяне гукАцi сОрамам дзявОчым! Вочы моцна дзед заплюшчыў, дзеўкi чуюць стогны: Я крумкач трыстагадовы, я даўно нямоглы. Я даўным даўно нямоглы, летам каля плота — мне бы кОсткi сонца грэла – вось уся ахвота. Дзеўкі спадабАюцца, Да кОжнай заляцАецца, А днЁм манІцца з кОжнай ажанІцца! А збярЭцца вечарнІца — бУдзе ў схОванцы тулІцца... Бо памЕрці дзЕд... баІцца.