Song Cover Image

Масква (Kryvakryž cover)

Дзе крыўляліся шпілямі купалы, Воку чыстаму засціўшы зрок - Там зяленівам крыюць абшар палі, І крыніцай струменіць зарок. І крыніцай струменіць зарок. Дзе цаглины драпежна плылі сцяной Дзе з-пад брукаў бруіла крывёй Там арана зуб'ём і другой цаной Месца сплочана на крапіўё. Месца сплочана на крапіўё. Дзе туляліся хіжа туды-сюды Тыя, людам каго не назваць Там із яблыняў дзікіх цвітуць сады І нябёсам наўсцяж панаваць. І нябёсам наўсцяж панаваць. Калі бор запяе раптам пра вайну, Мы падхопім паданнем баёў. І прыпомнім як вецер павек крануў І найлепшых забраў да багоў. І найлепшых забраў да багоў. Пазнавалі па мытай дажджом касці І спазаналі, хто свой, хто - ня свой. Гэта мы былі, хто ўмаліў не згасіць Ад маланкі пажар над Масквой. Ад маланкі пажар над Масквой.