
[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Калі зважа́ю, як руко́ю Часу Зняве́чана краса́ былы́х вяко́ў, Або́ разбу́ранаю ве́жу ба́чу, Лату́нь, як раб у лю́тасці яго. [Verse] Калі гляджу як, акія́на сіла Знішча́е і руйну́е берагі́, Яна перамага́е гле́бу звы́кла, Запа́сы аднаўля́е на мяжы́. [instrumental interlude] [Chorus ] Калі я ба́чу разбурэння змены, Што прывялі́ дзяржа́вы ў заняпа́д, Тады я разуме́ю: Час свірэ́пы Наве́кі забярэ́ любоў у нас. [Post Chorus ] Над ду́мкай, што падо́бная на смерць, Я пла́чу ў стра́ху стра́ціць і не мець. Над ду́мкай, што падо́бная на смерць, Я пла́чу ў стра́ху стра́ціць і не мець. [Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Ні медзь, ні ка́мень, ні зямля́, ні мо́ра Не ма́юць сілы гэ́такай, як смерць. Як прыгажо́сць магла́ бы пад напо́рам, Што не магу́тней кве́ткі, ацале́ць? [Verse] І, як мядо́ваму дыха́нню ле́та Ў абло́зе лю́тых і суро́вых дзён Супраціўля́цца з Ча́сам мо́цы гэ́тай, Што ржа́віць бра́мы з ста́лі з двух старо́н? [instrumental interlude] [Chorus ] На жаль, які мой стра́шны ро́здум! Дзе мне цябе ад Ча́су захава́ць? Яго нагу́, як утрыма́ць нао́гул? Хто забаро́ніць прыгажо́сць псава́ць? [Post Chorus ] Ніхто́, але магла́ б сяро́д радко́ў Чарні́лам чо́рным ззяць мая любо́ў. Ніхто́, але магла́ б сяро́д радко́ў Чарні́лам чо́рным ззяць мая любо́ў. [Instrumental] [Solo] [End]

