[Intro] [Instrumental] [Verse] У цве́це во́сені пунсо́ва - залаты́м, Дзе ве́рбы гну́ліся пад ве́трамі да до́лу, Плялі́ вянкі́ ў про́залаці кво́лай І асыпа́ліся кляно́выя лісты́. [solo] [Verse] А па-над во́зерам пажо́ўклыя кусты́ Журбо́ю ве́ялі у ра́дасці вясёлай; Губля́лі па́церкі з тума́ннага прыпо́лу, Каб кве́ткам во́дарным у ба́гне не асты́ць. [instrumental interlude] [Chorus ][Modulation] Так ду́мкі ка́нулі у жві́рыстым прадо́нні, Струме́нем - во́ляю абу́джаныя сёння, Плыву́ць у даль за го́манам крыні́ц. І ў сэ́рцы ўзві́храным пад зво́нкія ако́рды, Вяко́ў гісто́рыю нам пі́шуць дні, Калы́шуць цмя́нае, адва́жна, бу́йна – го́рда. [Solo] [Instrumental] [End]